ПРАЕКТ "БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР"

ПРАЕКТ "БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР"

Меню

Конкурс чытальнікаў беларускіх твораў "Паэтычны зоркапад"

Раённы конкурс "MUZA.lib.by"

Вось і завяршыўся цыкл мерапрыемстваў у межах праекта “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура”.

У Іўеўскай раённай бібліятэцы прайшоў раённы конкурс чытальнікаў “Паэтычны зоркапад” (у межах праекта “Беларускі чацвер”).

Падчас конкурса прагучалі вершы беларускіх паэтаў у чатырох намінацыях: “Выяўленчы радок пра родны куток”, “Мінулых дзён святая памяць”, “Нішто сабе жарты!” і “Чароўныя мелодыі кахання”.

З вялікім задавальненнем удзельнікі мерапрыемства прымалі ўдзел у конкурсе. Дзеці сур’ёзна падрыхтаваліся, паказалі сваё майстэрства, арыгінальнасць і эмацыянальнасць выканання, артыстычнасць, уменне інтанацыяй, жэстамі і мімікай перадаць сваё стаўленне да зместу твора.

Пры падвядзенні вынікаў журы прыйшлося нялёгка. Але ж конкурс ёсць конкурс, і пераможцы ў ім павінны быць.

Пераможцамі ў намінацыі “Выяўленчы радок пра родны куток” сталі Каспяровіч Яна і Максімовіч Злата.

Раманюк Елізавета і Гулідаў Яўгеній – пераможцы ў намінацыі “Нішто сабе жарты!”, а Раманюк Ксенія і Курылава Вікторыя адзначаны падзячнымі лістамі ў той жа намінацыі.

Пераможцам ў намінацыі “Мінулых дзён святая памяць” стала Уляшка Дар’я.

У чацвёртай намінацыі чытальнікі атрымалі падзячныя лісты.

Журы адрасавала ўсім удзельнікам словы падзякі за актыўны ўдзел у конкурсе і ўручыла ім дыпломы, падзячныя лісты і падарункі.

Спяшаемся падзяліцца з вамі фатаграфіямі з мерапрыемства.

X