Кніжны куфар “Свет загадак і міфаў”
21 лютага ў Іўеўскай раённай бібліятэцы распачаўся новы цыкл мерапрыемстваў “НеВядомая беларуская літаратура” ў межах праекта “Беларускі чацвер”.
На мерапрыемстве вучні 6 “В” класа Іўеўскай сярэдняй школы пазнаёміліся з цікавымі звесткамі, новымі дэталямі з жыцця і творчасці ўжо добра вядомых аўтараў. Вядучая раскрыла “літаратурныя таямніцы” некаторых літаратурных твораў.
Бібліятэкар распачала першы ўрок “Свет загадак і міфаў” са знаёмства дзяцей з міфалогіяй даўніх часоў, калі нашы продкі шчыра верылі ў існаванне і магічную сілу міфічных істот, якія жылі навокал і дапамагалі або шкодзілі чалавеку. Дзеці з задавальненнем паглыбіліся ў цудоўны захапляльны свет беларускай літаратуры.
Напрыканцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што мы, беларусы, павінны паважаць светаўспрыманне нашых продкаў, захоўваць гэтую спадчыну, каб перадаць яе нашым нашчадкам.
Літаратурны вечар "Чараўнік з краіны маленства"
11 красавіка ў Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае мерапрыемства ў межах праекта “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура”. Вучні 6 “В” класа Іўеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у літаратурным вечары “Чараўнік з Краіны маленства”, прымеркаваным да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Маўра.
У першай частцы мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага пра жыццё і творчасць беларускага пісьменніка, пазнаёміліся з яго творамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе, паглядзелі буктрэйлер па aпoвecцi Я.Маўра “Пaлecкiя paбiнзoны”.
А потым вядучыя прапанавалі ўдзельнікам уявіць сябе на месцы галоўных герояў аповесці і адправіцца ў падарожжа на нашай краіне, каб паказаць свае веды, кемлівасць і камандны дух. Завочная вандроўка атрымалася вельмі захапляльнай і цікавай, з незвычайнымі прыгодамі і вясёлымі пазнавальнымі гульнямі: “Карта невядомага месца”, “Збяры заплечнік”, “У свеце раслін”, “У свеце жывёл” і іншымі.
За правільнае выкананне заданняў юныя “paбiнзoны” – удзельнікі 2 каманд – атрымлівалі кавалачкі пазла, з якіх потым склалі карту Беларусі.
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Вайна на старонках кніг”
16 мая ў Іўеўскай раённай бібліятэцы ў межах праекта “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура” была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Вайна на старонках кніг” для вучняў 6 “В” класа сярэдняй школы.
У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў ваеннай тэматыкі, сярод якіх вершы “Проня” А.Пысіна і “Над спаленай вёскай” А.Куляшова, апавяданне “Салодкія яблыкі” В.Адамчыка; слухалі песні, якія гучалі ў цяжкія часы ваеннага ліхалецця і падтрымлівалі баявы дух нашага народа; паглядзелі відэазапісы “А назаўтра была вайна…” і “Дзеці вайны”. Падчас абмеркавання твораў мастацкай літаратуры вучні знайшлі адказы на многія пытанні, што тычацца маральнага выбару і патрыятызму, шмат прыкладаў герояў, на якіх варта быць падобнымі.
Завяршылася мерапрыемства аглядам літаратуры па тэме Вялікай Айчыннай вайны з фонду бібліятэкі.
Бібліякарта “Покліч мінулых стагоддзяў” (да Дня беларускага пісьменства)
7 верасня супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі ў рамках праекта “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура” пазнаёмілі вучняў 7 “В” класа Іўеўскай сярэдняй школы з бібліякартай “Покліч мінулых стагоддзяў” (да Дня беларускага пісьменства).
З 1994 года ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства і друку. Менавіта таму супрацоўнікі і запрасілі школьнікаў у вандроўку вось па гэтай бібліякарце, каб глыбей акунуцца ў падзеі мінулых стагоддзяў, якія непасрэдна звязаны з гэтым святам. Вандроўка была з невялікімі перашкодамі, выпрабаваннямі і цікавымі знаёмствамі.
Дзеці разам з бібліятэкарамі неаднаразова ўспомнілі старажытны горад Полацк, асветнікаў Беларусі, а пасля пазнаёміліся з цікавымі фактамі з гісторыі горада Іўе.
Да мерапрыемства была падрыхтава кніжная выстава “Кола гісторыі” і праведзена прэзентацыя кнігі У.Бутрамеева “Славутая дачка Полацкай зямлі”.
Літаратурны альманах “Чарадзейная сіла мастацтва”
У чарговы асенні дзень у Іўеўскай раённай бібліятэцы сустрэліся ўдзельнікі праекта “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура” – вучні 7 “В” класа Іўеўскай сярэдняй школы разам з класным кіраўніком Багдановіч І.І.. На літаратурную сустрэчу былі запрошаны і бацькі вучняў гэтага класа.
Мерапрыемства было прысвечана твору І. Навуменкі “Настаўнік чарчэння”. Бібліятэкар разам з вучнямі і бацькамі разважалі над галоўнай думкай твора, над спрадвечнымі маральнымі высновамі жыцця. Адзначалі ролю настаўнікаў і бацькоў у фарміраванні жыццёвых перакананняў.
З вялікім задавальненнем удзельнікі мерапрыемства прымалі ўдзел у творчых працах: разважалі, што ў сённяшні час значыць фраза “Радзіму нашу любім і абараняць яе павінны…”, складалі чарцёж свайго будучага жыцця і г.д. Бібліятэкар пажадала вучням, каб усе іх мары здзейсніліся, каб яны любілі сваю Радзіму, зямлю, на якой нарадзіліся, і заўсёды паважалі сваіх бацькоў і настаўнікаў.
Не абышлося і без прыемных сюрпрызаў, так як асноўная тэма мерапрыемства: “Настаўнік у жыцці вучняў…”, то ўдзельнікі сустрэчы выказалі словы падзякі класнаму кіраўніку і падрыхтавалі прыгожыя вершы і кветкі для сваіх матуль і настаўніцы.
Сустрэча атрымалася цёплай, утульнай і прынесла шмат шчаслівых хвілін матулям і настаўніцы. Дзеці дзякавалі за клопат, за штодзённую працу.
Урок беларусазнаўства “Беларусь ад А да Я”
З чаго пачынаецца любоў да радзімы? Напэўна, з роднай мовы, таму урок беларусазнаўства “Беларусь ад А да Я” быў праведзены на беларускай мове і быў прысвечаны нашай краіне. Мы гаварылі пра хараство беларускай прыроды, разнастайнасць рамёстваў, багацце роднай мовы, славутых людзей нашай Бацькаўшчыны.
Шасцікласнікі вывучаюць беларускую літаратуру, мову, гісторыю Беларусі і з вялікім задавальненнем паспрабавалі паказаць сваю эрудыцыю. Бібліятэкары падрыхтавалі незвычайную кветку, у якой пад кожным пялёсткам былі заданні і падказкі. Вучні, адкрываючы пялесткі кветкі, выконвалі розныя заданні: былі “перакладчыкамі”, разгадвалі рэбусы і загадкі, адказвалі на самыя цікавыя і складаныя пытанні, успаміналі знакамітых людзей нашай краіны.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала ўсім прысутным захаваць назаўсёды гонар, павагу, любоў да роднай зямлі, якая іх гадуе і стварае ўмовы для шчаслівай будучыні.