Апісанне праекта “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура"
1. Інфармацыйны блок.
1.1. Актуальнасць.
Дзейнасць бібліятэкі па папулярызацыі беларускай літаратуры, мовы, гісторыі і культуры беларускага народа з’яўляецца трывалым падмуркам для грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення, прымушае задумацца аб мінулым і сучаснасці праз пазнанне непарыўнай сувязі з папярэднімі пакаленнямі.
Літаратура па-ранейшаму застаецца важнейшым сродкам фарміравання светапогляду і грамадзянска-культурнага развіцця асобы. Літаратура - жыццёва неабходная ўмова адукацыі, эстэтычнага выхавання, развіцця творчага мастацкага мыслення. У культурнай іерархіі духоўных каштоўнасцей сучаснага беларускага грамадства па-ранейшаму асноўнымі застаюцца грамадска-патрыятычныя, нацыянальныя, агульначалавечыя, маральна-хрысціянскія ідэі. Закладзеныя ў нацыянальнай класічнай літаратуры і творчасці лепшых нашых пісьменнікаў, яны - самы апрабаваны сродак стварэння і ўмацавання беларускага характару, фарміравання грамадзянска-патрыятычнага светапогляду маладога пакалення беларусаў.
1.2. Мэта праекта: папулярызацыя нацыянальнай літаратуры, знаёмства з цікавымі падрабязнасцямі з жыцця і творчасці вядомых беларускіх аўтараў, раскрыццё “таямніц і загадак” айчыннай літаратуры, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.
1.3. Задачы:
-
пашыраць і паглыбляць веды дзяцей і падлеткаў пра літаратуру, культуру і традыцыі беларускага народа;
- зацікавіць удзельнікаў праекта беларускай мовай і літаратурай праз ужыванне інтэрактыўных форм і метадаў работы (гульні, інсцэніроўкі, выкарыстанне прадметнай нагляднасці і інш.);
- садзейнічаць грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, выхаванню пачуцця гонару за сваю мову, літаратуру і культуру;
- стварыць умовы для супрацоўніцтва з установамі адукацыі г.Іўе і Іўеўскага раёна ў выхаванні падрастаючага пакалення;
- стварыць электронны інфармацыйны рэсурс аб дзейнасці праекта “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура”.
1.4. Удзельнікі праекта:
- навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі г. Іўе;
- бацькі (законныя прадстаўнікі) вучняў;
- карыстальнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі.
1.5. Тэрмін рэалізацыі: 2023 год.
2. Апісанне тэхналогіі праекта
2.1. Партнёры па рэалізацыі праекта:
- ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў”;
- ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
- раённая грамадска-палітычная газета “Іўеўскі край”;
- рэгіянальнае тэлебачанне “Ивье ТВ”.
2.2. Этапы праекта:
2.3. Апісанне сутнасці праекта
У 2023 годзе ў рамках праекта “Беларускі чацвер” быў распрацаваны і рэалізаваны цыкл мерапрыемстваў “НеВядомая беларуская літаратура” з вучнямі 6/7 “В” класа Іўеўскай сярэдняй школы з мэтай папулярызацыі нацыянальнай літаратуры, раскрыцця яе “таямніц і загадак”, знаёмства з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці беларускіх аўтараў, грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.
Праведзены мерапрыемствы: кніжны куфар “Свет загадак і міфаў” (па творах Я. Баршчэўскага “Вужыная карона” і М. Багдановіча “Вадзянік”), бібліякарта “Покліч мінулых стагоддзяў” (па творах Ул. Бутрамеева “Славутая дачка Полацкай зямлі”, П. Броўкі “Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны” і інш.), літаратурны альманах “Чарадзейная сіла мастацтва” і іншыя. Да кожнага мерапрыемства былі створаны дадатковыя матэрыялы: анлайн-крыжаванкі, віртуальныя віктарыны, інтэрактыўныя гульні і інш.
Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў прымалі дзеці. Задачай бібліятэкараў было не столькі даць падрыхтаваную інфармацыю, колькі захапіць удзельнікаў агульнай справай, стварыць сітуацыю, якая выкліча моцны эмацыйны рэзананс, зацікавіць тэмай і падштурхне да самастойнага паглыблення ведаў.
Пазнаёміцца з падрабязным апісаннем праведзеных мерапрыемстваў можна ў рубрыцы "Рэалізацыя праекта. Фотафакты"
Завяршыўся цыкл мерапрыемстваў “НеВядомая беларуская літаратура” раённым конкурсам чытальнікаў беларускай паэзіі “Паэтычны зоркапад” (гл. рубрыку "Конкурс чытальнікаў “Паэтычны зоркапад”).
3.1. Папярэднія вынікі рэалізацыі праекта:
-
У межах праекта распрацавана і праведзена 7 мерапрыемстваў з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры і культуры; колькасць наведвальнікаў – больш за 300 чалавек.
- Праведзены раённы конкурс чытальнікаў “Паэтычны зоркапад”.
- У сродках масавай інфармацыі размешчаны 3 артыкулы (у раённай грамадска-палітычнай газеце “Іўеўскі край”); 2 сцэнарныя матэрыялы надрукаваны ў прафесійным часопісе “Бібліятэка прапануе”.
- Навіны пра мерапрыемствы ў межах праекта пастаянна публікаваліся на сайтах ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”, Іўеўскага райвыканкама, раённай грамадска-палітычнай газеты “Іўеўскі край”.
- На
падставе матэрыялаў праекта супрацоўнікамі Іўеўскай раённай бібліятэкі
быў створаны электронны інфармацыйны рэсурс “Беларускі чацвер.
НеВядомая беларуская літаратура”.
- У межах праекта створаны 2 электронныя прэзентацыі: “Міфалагічны свет беларусаў”, “Недаспяваныя песні”.
- На рэгіянальным тэлебачанні “ИвьеТВ” дэманструецца відэазапіс конкурса чытальнікаў “Паэтычны зоркапад”.
- У межах праекта дзеці сумесна з бібліятэкарамі прынялі ўдзел у дзiцячым конкурсе выканальнiкаў беларускай казкi (у межах III Мiжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкi, якi арганiзоўвала Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi).
- Падтрымалі рэалізацыю дадзенага праекта і бібліятэкі-філіялы нашай сістэмы. Чытачы публічных бібліятэк Іўеўскага раёна прынялі ўдзел у Міжнароднай акцыі “Чытаем беларускія кнігі” (арганізатар – ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска”), якая праводзілася з 1 жніўня па 2 верасня 2023 года з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры. Дыпломамі ўдзельнікаў акцыі адзначаны: Джураева Ганна (бібліятэка-філіял г.п.Юрацішкі), Грынюк Валерыя (бібліятэка-філіял аг.Геранёны), Буката Паліна (бібліятэка-філіял аг.Лаздуны I), Максімовіч Злата (Іўеўская раённая бібліятэка).
- У рамках праекта Іўеўская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у сеткавай акцыі-чэленджы па стварэнню буклукаў (booklook) “Мая беларуская дзіцячая кніга” (па кнізе Н. Галіноўскай “У казачным лесе”).
Але асноўным станоўчым вынікам рэалізацыі праекта для супрацоўнікаў ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” стала сапраўдная цікавасць да роднай мовы і літаратуры і жывыя эмоцыі непасрэдных удзельнікаў – дзяцей і падлеткаў.