ПРАЕКТ "БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР"

ПРАЕКТ "БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР"

Меню

АБ ПРАЕКЦЕ

“Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура”

Распрацоўшчык: Іўеўская раённая бібліятэка.

Тэрмін рэалізацыі: 2023 год.

Мэта: папулярызацыя нацыянальнай літаратуры, знаёмства з цікавымі падрабязнасцямі з жыцця і творчасці вядомых беларускіх аўтараў, раскрыццё “таямніц і загадак” айчыннай літаратуры, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.

Мэтавая аўдыторыя: дзеці і падлеткі.


Супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых падыходаў у ажыццяўленні грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Каб павысіць якасць гэтай работы, забяспечыць яе мэтанакіраванасць і сістэматычнасць, зацікавіць дзяцей нацыянальнай літаратурай, гісторыяй і культурай, быў распрацаваны і рэалізаваны праект “Беларускі чацвер”.

На працягу 2021-2023 гадоў работа ў межах праекта ладзілася па асобных накірунках: “Фальклорная мазаіка” (2021 г.); “Мы малюем Беларусь!” (2022 г.) і “НеВядомая беларуская літаратура” (2023 г.). 

У адпаведнасці з кожным накірункам работнікамі бібліятэкі былі распрацаваны і праведзены цыклы мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў.

Прапануем Вашай увазе электронны інфармацыйны рэсурс “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура", створаны на падставе матэрыялаў трэцяй часткі праекта.

Спадзяёмся, што знаёмства з нашым вопытам работы будзе для Вас цікавым і карысным.